Магутны тайфун абрынуўся на поўдзень Японіі

20 сентября 2016

Магутны тайфун "Малакас" абрынуўся на поўдзень Японіі. Трапічны цыклон прынёс праліўныя дажджы і ўраганны вецер. Стыхія можа прывесці да сур'ёзных паводак і апоўзняў. Вышыня хваль ва ўзбярэжных раёнах складзе 8 метраў. Улады краіны заклікаюць насельніцтва часова не пакідаць свае дамы. Інфармацыі аб ахвярах і разбурэннях пакуль няма. Адзначым, тайфун "Малакас" - 16-ты шторм у Японіі сёлета.