Магутны тайфун "Дуджуан" абрынуўся на Кітай

29 сентября 2015
Пад ударам стыхіі апынулася правінцыя Фуцзянь. Тут вецер валіў дрэвы і зрываў дахі з дамоў. Хуткасць ветру ў эпіцэнтры дасягае 33 метраў за секунду. Звестак пра загінуўшых або разбурэнні пакуль не паступала. Учора ўлады прынялі рашэнне аб эвакуацыі мясцовых жыхароў з узбярэжных раёнаў. Марскім судам рэкамендавана вярнуцца ў парты. Раней тайфун бушаваў у Японіі. У аэрапортах былі адмененыя дзясяткі мясцовых авіярэйсаў, спынілася марская сувязь.