Магутны снежны шторм на паўднёвым усходзе ЗША

10 декабря 2018

Адменены каля дзвюх тысяч авіярэйсаў, яшчэ амаль столькі ж затрыманыя. Без святла засталіся амаль чатырыста тысяч жыхароў. Паведамляецца аб адным загінуўшым. У некаторых штатах вышыня снегу – больш за 30 сантыметраў. Асноўны ўдар прыпаў на Паўночную Караліну. Машыны заносіць у кювет, на дарогах - паўтысячы аварый. Напярэдадні Раства ўлады заклікаюць амерыканцаў не выязджаць на дарогі, бо чакаюцца снегапады, ледзяныя дажджы і небяспечнае абледзяненне трас.