Моцны снегапад абрынуўся на расійскую сталіцу

27 января 2016

Непагадзь ужо паралізавала працу аэрапорта "Шарамеццева". Адменена каля 70 рэйсаў. Паводле некаторых даных, у Дамадзедаве і Унукаве таксама адзначаныя перабоі ў працы. Паведамляецца, што снегапад можа моцна ўскладніць і дарожнае становішча ў Маскве. Улады заклікалі па магчымасці, адмовіцца ад паездак на асабістых аўтамабілях і скарыстацца грамадскім транспартам. Днём у Маскве пройдзе мокры снег. Гэта прывядзе да галалёдзіцы і як вынік - да росту дарожна-транспартных здарэнняў.