Магутны шторм абрынуўся мінулай ноччу на захад Аўстрыі

21 августа 2017

Пад ударам аказаўся Зальцбург. Моцны вецер валіў дрэвы, зрываў лініі электраперадачы. Без святла засталіся сотні чалавек. У горадзе часткова быў паралізаваны дарожны рух. Непагадзь пашкодзіла і дзясяткі аўтамабіляў. Некалькі чалавек атрымалі траўмы і былі дастаўлены ў бальніцу.

Непагадзь абрынулася і на Харватыю. На поўначы краіны вецер вырываў з коранем дрэвы. Стыхія закранула папулярныя турыстычныя курорты. Пацярпеў нямецкі турыст.