Моцны пажар у чатырохзоркавай гасцініцы ў цэнтры Прагі

21 января 2018

2 загінулі, 9 пацярпелі. Яшчэ каля 40 чалавек атруціліся дымам. Ім аказана дапамога на месцы. У момант здарэння ў гатэлі "Еўрастар Давід" знаходзілася каля паўсотні чалавек. Большасць гасцей - іншаземцы. Пажар узнік у адным з гасцінічных калідораў. Прычыны ўзгарання высвятляюцца.