Магутны пажар ахапіў позна ўвечар цэнтральны павільён ВДНГ у Маскве

13 декабря 2017

Будынак зараз - на рэканструкцыі. Загарэліся будаўнічыя лясы. Агонь хутка перакінуўся на дах будынка. Агульная плошча ўзгарання перавысіла 100 квадратных метраў. Полымя атрымалася патушыць. На шчасце, ніхто не пацярпеў. Толькі пазалочаны барэльеф ВДНГ пацямнеў ад полымя і дыму.