Магутны пажар на складзе ў Санкт-Пецярбургу

3 декабря 2019
Магутны пажар успыхнуў на мытным складзе на поўдні Санкт-Пецярбурга. Агонь ахапіў 12 тысяч квадратных метраў. Абрынуліся канструкцыі. Звестак  аб пацярпелых не паступала. Да тушэння прыцягнутыя 220 чалавек і амаль паўсотні адзінак тэхнікі. На месцы працуе і хіміка-радыёметрычная  лабараторыя, якая сочыць за ўтрыманнем шкодных рэчываў у атмасферы.