Моцныя снегапады ў Брытаніі

1 февраля 2019

Моцныя снегапады ў Брытаніі: закрытыя сотні школ, парушана авіясувязь. У аэрапорце Хітрау адмянілі каля 35 рэйсаў, паветраная гавань Брыстоля закрылася. У некаторых раёнах каралеўства аб'яўлены жоўты ўзровень небяспекі. Паводле прагнозаў сіноптыкаў, мокры снег і дажджы працягнуцца да глыбокай ночы. Вадзіцеляў аўтамабіляў папярэджваюць аб галалёдзіцы.