Магутныя снегапады з ураганным ветрам абрынуліся на Японію

27 декабря 2017

За суткі выпала каля 40-ка сантыметраў ападкаў. Загінуў адзін чалавек, больш за 15 пацярпелі. Снегапад справакаваў шматкіламетровыя пробкі і аварыі. Вецер збівае людзей з ног. Сіноптыкі паляпшэння сітуацыі не абяцаюць.

І жыхары ўсходняга ўзбярэжжа ЗША змагаюцца з наступствамі снегападаў. Паўтараметровыя гурбы выраслі ў Пенсільваніі ўсяго за суткі. У некаторых гарадах уведзены рэжым НЗ. Закрыты медыцынскія і дзяржустановы, аэрапорт і вакзалы.