Магутныя снегапады абрынуліся на Цэнтральную Еўропу

6 января 2017

З-за снежных намецяў у Чэхіі, Польшчы, Аўстрыі заблакіраваныя аўтамагістралі і чыгуначныя пуці. Рэзка павялічылася колькасць аварый. У горных раёнах Аўстрыі і Славакіі ўжо закрыты перавалы - з гор сышлі снежныя лавіны, абарваныя  лініі электраперадач. Парушана работа  аэрапортаў. Урон ад цыклона "Аксель" у Германіі вылічаецца сотнямі тысяч еўра. 

У Італіі таксама выпаў снег.   У пацярпелых ад землетрасення ў жніўні і лістападзе раёнах  вышыня снежнага покрыву - 20  сантыметраў. Там жа  пагаршэнне ўмоў надвор’я  і падзенне тэмпературы паветра да мінус 10-ці.