Магутныя смерчы абрынуліся на ЗША

28 мая 2014

Адразу тры тарнада абрынуліся на Паўночную Дакоту. На шчасце, ахвяраў няма. Параненыя 9 чалавек. Мясцовым жыхарам атрымалася засняць на аматарскую відэакамеру момант узнікнення тарнада. Недалёка ад горада Ватфарда знаходзіцца шэраг нядаўна адкрытых радовішчаў нафты. 6 гадоў таму Паўночная Дакота перажыла сапраўдны нафтавы бум. Сотні рабочых пераехалі жыць у штат, дзе здабываюць чорнае золата. Амаль ніякіх жылых будынкаў у гэтых месцах пакуль няма, таму нафтавікі жывуць у трэйлерах.