Магутныя ліўні выклікалі паводку на поўдні Албаніі

4 декабря 2017

З берагоў выйшлі рэкі. У рэгіёне пачалася масавая эвакуацыя. Загінулі два чалавекі, каля 300 дамоў разбураныя. У выратавальнай аперацыі ўдзельнічае 6 500 паліцэйскіх і вайскоўцаў. Праз маштабныя затапленні ў Тыране закрыўся адзіны ў Албаніі міжнародны аэрапорт, не працуюць марскія гавані і школы, перакрытыя аўтамагістралі. Улады завуць сітуацыю крытычнай. Сіноптыкі паляпшэння надвор'я не прагназуюць.