Магутныя ліўні з навальніцамі абрынуліся і на заходнія вобласці Украіны

15 июня 2018

Найбольш складаная сітуацыя склалася ў Кіеве.

За лічаныя хвіліны былі затоплены аўтатрасы, падземныя пераходы і стаянкі, першыя паверхі жылых дамоў. Шквалісты вецер валіў дрэвы. Адна з галін звалілася на жанчыну - яна памерла. Складаныя ўмовы надвор’я захаваюцца ва Украіне і сёння.