Магутныя лясныя пажары палаюць у чатырнаццаці рэгіёнах Расіі

24 апреля 2018

У рэгіёнах Расіі змагаюцца з вогненнай стыхіяй. Магутныя лясныя пажары палаюць адразу ў чатырнаццаці рэгіёнах. Полымя ахапіла звыш 80-ці тысяч гектараў. Зафіксавана 75 ачагоў узгаранняў. Самае складаная сітуацыя ў Амурскай вобласці, Забайкальскім і Прыморскім краях. У тушэнні пажараў задзейнічаны звыш 2 тысяч чалавек і некалькі соцень адзінак тэхнікі, а таксама паветраныя судны. Барацьбу з агнём ускладняе моцны вецер.