У выніку гарачага і сухога надвор'я самае складанае становішча ў Партугаліі - там зафіксаваныя тры сотні ачагоў узгарання. Полымя ўжо знішчыла звыш 30 тысяч гектараў лесу і нанесла шкоды больш чым на 60 мільёнаў еўра. Амаль 9 тысяч ратавальнікаў і пажарных спрабуюць ліквідаваць агонь, на дапамогу прыйшла авіяцыя. Пажары ўжо падбіраюцца да жылых пабудоў.
У іспанскай Галісіі ўведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі. Полымя ўшчыльную падступіла да населеных пунктаў і важных адміністрацыйных трас. Узгаранні бушуюць і на курорце Маёрка. На востраве полымем ахопленыя 450 гектараў насаджэнняў. Больш чым 200 чалавек эвакуіраваныя.