Тэрміновыя паведамленні гэтымі хвілінамі прыходзяць з Чылі. Некалькі гадзін таму жыхароў цэнтральнай часткі краіны шакавала моцнае землетрасенне. Паведамленняў пра ахвяраў і разбурэнні на гэту хвіліну пакуль няма. Паводле слоў відавочцаў, у Сант'яга падземныя штуршкі прывялі да таго, што вышынныя будынкі сталі раскалыхвацца.













