Магутнае землетрасенне ў раёне японскай сталіцы Токіа

25 мая 2015

Магутнае землетрасенне магнітудай 5,6 адбылося сёння ў раёне японскай сталіцы Токіа. Эпіцэнтр падземных штуршкоў знаходзіўся ў прэфектуры Сайтама. Паведамленняў аб пацярпелых або разбурэннях не паступала. У сталічным метро і па некаторых лініях хуткасных чыгунак рух быў спынены.