Моцнае землетрасенне ў Папуа - Новай Гвінеі

7 марта 2018

Чарговае моцнае землетрасенне ў Папуа - Новай Гвінеі. Гэтым разам магнітуда падземнага штуршка склала 6,7. Паводле папярэдняй інфармацыі, загінулі 18 чалавек. Ёсць разбурэнні. Адзначым, што жыхары Новай Гвінеі рэгулярна пакутуюць ад землетрасенняў. На мінулым тыдні падземны штуршок магнітудай 7,5 забраў жыцці 80 чалавек.