Магутнае землетрасенне ў Кітаі

22 июля 2013

Трывожныя навіны прыходзяць сёння з самай раніцы з Кітая. Землетрасенне магнітудай 6 адбылося ў правінцыі Ганьсу ў цэнтральнай частцы краіны. Эпіцэнтр знаходзіўся на мяжы паветаў Міньсянь і Чжансянь. Паводле апошніх звестак, загінулі 47 чалавек. Яшчэ каля 300 былі параненыя. У наваколлях горада Дзінсі разбурана каля 400 будынкаў і яшчэ больш чым 5 тысяч атрымалі пашкоджанні. Землетрасенне таксама справакавала апоўзні. Некаторыя раёны засталіся без святла і мабільнай сувязі. У пацярпелыя раёны адпраўлены дадатковыя брыгады медыкаў і ратавальнікаў.