Магутнае землетрасенне ў Эквадоры

11 июля 2016

Каля гадзіны таму на паўночна-заходнім узбярэжжы краіны зафіксаваныя два моцныя штуршкі магнітудай да шасці з паловай. Эпіцэнтр знаходзіўся на глыбіні 35 кіламетраў. Паведамленняў пра ахвяраў і разбурэнні пакуль не паступала. Пагроза цунамі таксама не аб'яўлялася. Эквадор дагэтуль не аднавіўся пасля красавіцкага землетрасення магнітудай амаль 8. Стыхія забрала жыцці 650 чалавек.