Магутнае землетрасенне сёння днём адбылося ў Паўднёвай Азіі

26 октября 2015
Падземныя штуршкі сілай да 8 балаў па шкале Рыхтэра адчуваліся ў Пакістане, Афганістане, Індыі, Кыргызстане, Таджыкістане, Азербайджане і Казахстане. Паведамляецца аб ахвярах. Так, у Пакістане і Афганістане загінулі па меншай меры 135 чалавек. Сотні атрымалі раненні. У асноўным, з-за абвальвання пабудоў. Улады пацярпелых ад стыхіі краін накіравалі намаганні ўсіх аператыўных служб на лакалізацыю і ліквідацыю наступстваў бедства.