Магутнае землетрасенне адбылося ля ўзбярэжжа Чылі

26 декабря 2016

Магутнае землетрасенне магнітудай 7,6 адбылося ля ўзбярэжжа Чылі. Эпіцэнтр стыхіі знаходзіўся недалёка ад горада Пуэрта-Кельён на глыбіні 40 кіламетраў. На шчасце, ніхто не пацярпеў. Пагроза цунамі не пацвердзілася. Паведамляецца пра малаважныя разбурэнні. Пашкоджаныя некаторыя будынкі і масты.