Моцнае землетрасенне на ўсходзе Японіі

5 мая 2014

Моцнае землетрасеннне магнітудай 6,2 адбылося на ўсходзе Японіі. Моцныя штуршкі адчуваліся ў вышынных будынках і дамах у цэнтры Токіа. Пацярпелі не менш як 12 чалавек. У некалькіх сотнях дамоў сістэмы бяспекі аўтаматычна адключылі газазабеспячэнне, зараз камунальныя службы яго аднаўляюць. Былі таксама спынены чыгуначныя зносіны, рух на некаторых участках аўтадарог быў запаволены. Падземныя штуршкі адчуваліся ў 28 японскіх прэфектурах.