Магутнае землетрасенне на ўзбярэжжы Эгейскага мора

21 июля 2017

Штуршкі магнітудай 6,7 непадалёк ад турэцкага курорта Бодрум выклікалі невялікае цунамі. Каля 70 чалавек звярнуліся па меддапамогу з траўмамі. Людзі ў паніцы экстранна пакідалі свае дамы праз вокны і атрымалі пераломы, удары і парэзы. Падчас землетрасення на некаторых будынках з'явіліся расколіны. На курорце Мармарыс былі падтопленыя ўзбярэжныя гатэлі. У некаторых раёнах правінцыі Мугла адключылася электрычнасць.

А на курортным грэчаскім востраве Кос ад стыхіі загінулі два чалавекі, больш як 120 пацярпелі.

Пасольства Беларусі ў Турцыі, генконсульства ў Стамбуле і дыппрадстаўніцтва ў Балгарыі сочаць за сітуацыяй, каб пры неабходнасці дапамагчы нашым турыстам.