Моцнае землетрасенне магнітудай 7,6 адбылося на мяжы Ірака і Ірана

13 ноября 2017

Падземныя штуршкі зафіксаваныя за 200 кіламетраў ад Багдада. Ачаг залягаў на глыбіні 10 кіламетраў. У Іране колькасць ахвяр узрасла да 141 чалавека, сотні пацярпелі. У Іраку загінулі 6. З-за землетрасення на ірана-іракскай мяжы адбыўся абвал каля плацін Дарбенджан. Падземныя штуршкі адчуваліся ў Кувейце, Ліване і Аб'яднаных Арабскіх Эміратах.

І літаральна толькі што інфармацыйныя стужкі паведамілі аб падземных штуршках у Коста-Рыцы. Сейсмолагі паведамляюць аб магнітудзе 6,7.