Магутная бура насоўваецца на Еўропу

5 декабря 2013

Гэтым разам шторм ахопіць Брытанскія астравы, Нідэрланды, паўднёвую частку Скандынавіі, Германію, Аўстрыю, Чэхію і Польшчу. Хуткасць ветру будзе дасягаць як мінімум 30 метраў за секунду, а месцамі і 45. Бура будзе настолькі маштабнай, што яе нават адчуюць на поўначы Італіі і Балканах. Максімальнай сілы цыклон дасягне заўтра. Бліжэй да выхадных пагодныя ўмовы нармалізуюцца.