Марскі леў па мянушцы Джэй павіншаваў усіх з надыходзячым Новым годам

27 декабря 2017

Марскі леў па мянушцы Джэй, які жыве ў японскім акварыум-парку "Марскі рай Хакэйдзіма", павіншаваў усіх з надыходзячым Новым годам. Жывёліна ўжо шмат гадоў захапляецца каліграфіяй. І сёлета Джэй па традыцыі ўзяў у зубы чарнільны пэндзаль і пад кіраўніцтвам дрэсіроўшчыка намаляваў іерогліф "сабака" - сімвал 2018 года. Пасля таго як мастак завяршыў свой шэдэўр, дзясяткі гледачоў падзякавалі яму апладысментамі.