Маразы падрыхтавалі сапраўднае выпрабаванне жыхарам Еўропы

9 января 2017

З-за непагадзі загінулі больш чым 20 чалавек. Больш за ўсё - у Польшчы. Там напярэдадні была зафіксаваная рэкордна нізкая тэмпература - мінус 42 градусы. У асноўным ахвярамі маразоў становяцца бяздомныя і бежанцы. У Балгарыі тры мігранты да смерці замерзлі, спрабуючы перайсці мяжу. У Італіі загінулі 7 чалавек.

У многіх раёнах Старога Свету не спыняюцца моцныя снегапады. У Сербіі ўведзены чырвоны ўзровень небяспекі. На дарогах галалёдзіца. З-за анамальна нізкіх тэмператур каласальныя страты нясуць фермеры.

З-за маразоў упершыню за апошнія пяць гадоў замерзла Чорнае мора. Таўшчыня лёду дасягае некалькі сантыметраў. Паромныя зносіны паміж Балгарыяй і Румыніяй прыпыненыя.

А ў Расіі валанцёрам удалося зняць ледзяную хвалю на возеры Байкал. Незвычайныя кадры з'явіліся ў сацыяльных сетках - лёд пад напорам незамерзлай вады павольна перакочваецца да берага.