Moody's лічыць няўстойлівай міжнародную пазіцыю Украіны

17 апреля 2015

Рэйтынгавае агенцтва Moody's лічыць няўстойлівай міжнародную пазіцыю Украіны, нягледзячы на магчымую рэструктурызацыю знешніх даўгоў. Спецыялісты прагназуюць, што эканоміка краіны сутыкнецца з яшчэ адным спадам і вельмі высокай інфляцыяй. У лічбах: агульныя суадносіны дзярждоўгу Украіны да ВУП павялічыцца да 82%. А пакуль Украіна чакае ад Міжнароднага валютнага фонду другі транш на суму каля двух з паловай мільярдаў долараў у сярэдзіне чэрвеня. Але грошы Кіеву пералічаць толькі пасля таго, як правераць, наколькі выконваюцца ўмовы вылучэння 17-мільярднай дапамогі, разлічанай на чатыры гады.