Манашка нечакана нарадзіла дзіця

20 января 2014
Уся Італія абмяркоўвае неардынарны выпадак, які адбыўся ў манастыры горада Рыеці. Там манашка нечакана нарадзіла дзіця. Паслушніца клянецца, што нічога не ведала пра сваё становішча. У бальніцу яе даставілі з вострым болем у жываце. У выніку на свет з'явіўся здаровы хлопчык, якога назвалі Францыскам у гонар Папы Рымскага. У абіцелі, дзе жыве жанчына, гэтае паведамленне ўспрынялі з непрыхаваным здзіўленнем. У невялікім мястэчку Рыеці зараз сапраўдны перапалох. У тое, што адбываецца, нават прыйшлося ўмяшацца мэру, які заклікаў паважаць прыватнае жыццё маладой маці.