"Мона Ліза" руйнуецца

21 октября 2019
Луўр сур'ёзна занепакоены. Знакамітая "Мона Ліза"  - бессмяротнае тварэнне Леанарда да Вінчы - пачынае руйнавацца. Пашкоджанні  заўважылі на выставе, прысвечанай 500-годдзю са дня смерці мастака. Усю паверхню дошкі перасякае вялікая расколіна. Яна дасягае лба Джаконды. Мастацтвазнаўцы ўпэўненыя - любое перамяшчэнне шэдэўра зараз можа выклікаць раскол карціны напалову.