Амаль 4 з паловай тысячы мігрантаў загінулі ў свеце з пачатку 2021 года. Несуцяшальную статыстыку прыводзіць Міжнародная арганізацыя па міграцыі. Людзі гінуць у спробе дабрацца да краін, дзе яны збіраліся пачаць новае жыццё. Пры гэтым на міграцыйных маршрутах у Еўропу і ўнутры Еўропы зарэгістравана 2720 смерцяў, што робіць гэты год самым смяротным у рэгіёне за апошнія тры гады. У МАМ адзначылі: "Масавыя трагедыі, звязаныя з міграцыяй, усё больш ператвараюцца ў звычайную з'яву".
МАМ: З пачатку 2021 года загінулі больш як 4,4 тыс. мігрантаў
13 декабря 2021













