Малітва ў Егіпце перарасла ў беспарадкі

12 октября 2013

Напярэдадні ў буйных гарадах краіны на вуліцы выйшлі прыхільнікі зрынутага прэзідэнта Мурсі. У Каіры ў выніку сутыкненняў ісламістаў з паліцыяй загінуў студэнт. Паведамленні пра яшчэ адну ахвяру беспарадкаў прыходзяць з поўначы Егіпта. Для разгону дэманстрантаў паліцыя выкарыстала слёзатачывы газ.