Малдова адзначае Дзень незалежнасці

27 августа 2015

24 гады таму парламент рэспублікі прыняў дэкларацыю аб суверэнітэце. Сёння па ўсёй краіне пройдуць святочныя мерапрыемствы. У Кішынёве ўрачыстасці пачнуцца з ускладання кветак да помніка Стэфану Вялікаму - гэта адзін з самых значных кіраўнікоў сярэднявечнага Малдаўскага княства. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Малдовы Мікалая Цімофці з нагоды Дня незалежнасці.