Малдова знаходзіцца на грані ўвядзення рэжыму НЗ з-за дэфіцыту газу

22 октября 2021

У Малдове плануюць увесці рэжым надзвычайнага становішча з-за дэфіцыту газу. Аб гэтым сёння раніцай паведаміла прэм'ер-міністр краіны. Паводле яе слоў, наяўных рычагоў не хапае для пераадолення крызіснай сітуацыі ў энергетычным сектары. Раней краіна папрасіла ЕС пачаць тэрміновыя пастаўкі блакітнага паліва праз Румынію. Бо пастаўкі гэтага энерганосьбіта з Расіі знізіліся на траціну. Краіны пакуль не падпісалі новы газавы кантракт. Дзеянне старога мінула яшчэ 30 верасня.