МАК да 28 студзеня зацвердзіць спіс расійскіх спартсменаў для ўдзелу ў зімніх Алімпійскіх гульнях

16 декабря 2017

Міжнародны алімпійскі камітэт да 28 студзеня зацвердзіць спіс расійскіх спартсменаў і персаналу для ўдзелу ў зімніх Алімпійскіх гульнях у Пхёнчхане. Заяўкі атлетаў разгледзіць спецыяльная камісія на чале з Валеры Фурнерон і на падставе ўсёй інфармацыі вынесе рэкамендацыі па допуску. Нагадаем, МАК дыскваліфікаваў Алімпійскі камітэт Расіі на перыяд зімніх Гульняў. Расійскія атлеты змогуць выступіць пад нейтральным алімпійскім флагам.