Мода любіць Парыж

2 октября 2015

У гонар Тыдня моды ў Парыжы прыбралася нават Эйфелева вежа. Адну з галоўных славутасцяў французскай сталіцы ўпрыгожылі спецыяльным падсвятленнем. Дэвіз распісалі вялізнымі літарамі "Мода любіць Парыж". Запусціла ўстаноўку ўласнаручна мэр Парыжа Анн Ідальга.

Парыжскі тыдзень моды - апошні ў спісе чатырох галоўных сусветных - Нью-Ёркскага, Лонданскага і Міланскага. Ён стартаваў у аўторак і прадоўжыцца да наступнай серады.