Шматтысячнае шэсце Санта-Клаусаў разгарнулася ў іспанскай сталіцы

14 декабря 2013

Дарослыя, як і належыць, надзелі нязменныя атрыбуты казачнага чараўніка - чырвоныя касцюмы і белую бараду, а дзеці - зялёныя касцюмы эльфаў. Удзельнікі такога міні-марафону прайшлі каля 5 з паловай кіламетраў праз цэнтр Мадрыда. Святочны забег быў арганізаваны адным з універмагаў Іспаніі. Кожны ўдзельнік рабіў унёсак - 1 еўра. Сабраная сума будзе накіраваная на дабрачыннасць - у арганізацыю, якая купляе калядныя падарункі для дзяцей з малазабяспечаных сем'яў.