Шматтысячная акцыя пратэсту ля будынка ўрада Албаніі

22 февраля 2019

Актывісты патрабуюць адстаўкі Кабінета міністраў. Іх абвінавачваюць у маштабнай карупцыі і сувязях з арганізаванай злачыннасцю. Маніфестацыя скончылася сутыкненнямі з паліцыяй. Вартавых парадку закідвалі камянямі і бутэлькамі з запальнай сумессю, тыя ў адказ прымянілі вадамёты і слёзатачывы газ. Паведамляецца сама меней аб 15 пацярпелых з абодвух бакоў.