Тэмпы развіцця пандэміі прыкметна зніжаюцца, і многія краіны ўжо часткова аслабляюць каранцінныя меры. У Нур-Султане і Алматы пры строгім захаванні санітарна-эпідэміялагічнай бяспекі пачаў працаваць шэраг прамысловых прадпрыемстваў, у тым ліку будаўнічай галіны. У Аўстраліі зараз абмяркоўваюць зняцце забароны на правядзенне планавых медыцынскіх аперацый. А ў Славеніі ўжо дазволілі займацца спортам на адкрытым паветры: тэнісам, веласпортам, гольфам. У пачатку мая ў краіне пачнуць адкрываць аўтасалоны і магазіны плошчай да 400 квадратных метраў.
Многія краіны часткова аслабляюць каранцінныя меры
21 апреля 2020













