Мітынгі ў падтрымку бежанцаў прайшлі ў Іспаніі

27 февраля 2017

Людзі выйшлі на вуліцы 30 буйных гарадоў, каб дабіцца рэальнага і гуманнага прыёму мігрантаў ва ўсіх краінах Еўропы. Актывісты выступілі супраць пагаднення па нелегалах паміж ЕС і Турцыяй і запатрабавалі выканання квот па прыёмах бежанцаў. Таксама дэманстранты нагадалі аб абяцанні іспанскага ўрада прыняць больш як 17 тысяч чалавек да восені. Пакуль з гэтай колькасці выканана толькі ледзь больш за тысячу.