Міс Амерыка ўпершыню стала дзяўчына індыйскага паходжання

16 сентября 2013
24-гадовая Ніна Давулуры прадстаўляла штат Нью-Ёрк, які стаў пераможцам другі год запар. Яе перамога выклікала неадназначную рэакцыю. Многія выказаліся супраць таго, што нацыянальны конкурс выйграла прадстаўніца этнічнай дыяспары.
Прыгажуня заваявала журы сваім класічным балівудскім танцам. У якасці прыза дзяўчына атрымала стыпендыю - 50 тысяч долараў. Паводле слоў Давулуры, яна хоча пайсці па слядах свайго бацькі і стаць урачом.