Мішэль Абама святкуе юбілей

17 января 2014
Першай лэдзі ЗША - 50 гадоў. Выпускніца Гарварда, прафесійны юрыст, апошнія шэсць гадоў яна з'яўляецца гаспадыняй Белага дома. Апытанні сведчаць, што са сваёй роляй Мішэль спраўляецца выдатна: амерыканцы ставяцца да яе зычліва. Любяць першую лэдзі за ўменне быць і заставацца сабою, шчыра смяяцца, гаварыць жывой і зразумелай простым амерыканцам мовай. З нагоды юбілею заўтра ў Белым доме адбудзецца вечарынка, якую арганізоўвае сам прэзідэнт. Вядома, што гасцей чакаюць гарачыя танцы.