Свету прадэманстраваны натуральны гіганцкі сіні сапфір "Каралева Азіі" ў 1,5 млн карат

13 декабря 2021

Шры-Ланка працягвае здзіўляць сваімі каштоўнымі знаходкамі. Свету прадэманстраваны натуральны гіганцкі сіні сапфір. Як сцвярджаюць мясцовыя ўлады, гэта самы вялікі ў свеце камень такога тыпу. Яго маса амаль 310 кілаграмаў! Перад паказам публіцы сапфір благаславіла група будыйскіх манахаў. Каштоўны камень складаецца з аксіду алюмінію, тытану, жалеза і нікелю. Сапфір назвалі "Каралевай Азіі", але міжнародныя арганізацыі яго пакуль не сертыфікавалі.