Энергетычны і санкцыйны крызіс працягвае выпрабоўваць на трываласць глабальную эканоміку. ААН папярэджвае, што ён можа ўвесці 1 мільярд 700 мільёнаў жыхароў (больш за адну пятую чалавецтва) ў галечу і голад. Харчаванне даражэе рэкорднымі тэмпамі - індэкс спажывецкіх цэн на прадукты толькі за мінулы месяц склаў небывалыя раней 12,6 працэнта. Кошт жыцця няўхільна павышаецца. У Вялікабрытаніі фермеры запатрабавалі павялічыць закупныя цэны на яйкі ўдвая, інакш вытворчасць стане стратнай. А жыхары Грэцыі скардзяцца, што традыцыйны велікодны стол падаражэў на 9 працэнтаў. І гэта не ўключаючы мяса баранчыка - упадабанай святочнай стравы.
Сусветныя цэны на харчаванне б'юць рэкорды - з голадам можа сутынуцца пятая частка чалавецтва, канстатуюць у ААН
22 апреля 2022













