Сусветныя цэны на нафту ў 2019 могуць вырасці да 100 долараў за барэль

12 мая 2018

Такаую заяву зрабіла агенцтва Bloomberg са спасылкай на Bank of America.

Сярод галоўных перадумоў - магчымае прадаўжэнне пагаднення АПЕК па скарачэнні здабычы сыравіны, а таксама санкцыі ЗША ў дачыненні да Ірана. Нагадаем, 9 мая пасля вестак аб выхадзе Вашынгтона з ядзернай здзелкі з Тэгеранам цэны на нафту на сусветных рынках прабілі максімум лістапада 2014, перавысіўшы 77 долараў за барэль. Праўда, праз суткі сітуацыя пачала стабілізавацца. Саудаўская Аравія заявіла, што гатовая павялічыць здабычу нафты і папоўніць іранскую долю на сусветным рынку.