Сусветныя цэны на нафту сёння прадоўжылі падзенне

29 августа 2016

Сусветныя цэны на нафту сёння прадоўжылі падзенне. Гэтым разам з-за росту паставак з Ірака і патокаў інвестараў. Тыя не ўпэўненыя, што нафтавы саміт у верасні дапаможа стабілізаваць рынак. Так, Іран на мінулым тыдні пацвердзіў гатоўнасць супрацоўнічаць толькі пры аднаўленні сваёй долі рынку. А адгрузкі сыравіны па моры з Багдада ў жніўні і ўвогуле выраслі.

Такім чынам, сёння кошт кантрактаў на лістапад вуглевадароду маркі Brent апускаўся да 49,5 долара за барэль. А WTI - да 47-мі.