Сусветныя цэны на чорнае золата растуць на фоне скарачэння колькасці дзеючых свідравых установак у ЗША. Так красавіцкія ф'ючэрсы на лёгкую нафту маркі WTA на Нью-Ёркскай таварнай біржы выраслі больш чым на 3% да адзнакі 33 долары 82 цэнты за барэль. А на лонданскай біржы "Ай-Сі-І ф'ючэрс" ф'ючэрсы на нафту маркі Брэнт - з пастаўкай у красавіку падняліся на 2,5% без малога - 36-ці долараў за барэль. Раней паведамлялася, што арганізацыі краін - экспарцёраў нафты па выніках лютага атрымалася скараціць аб'ём нафтаздабычы на 280 барэляў за суткі.
Сусветныя цэны на чорнае золата растуць
1 марта 2016













