Сусветныя цэны на чорнае золата пайшлі ўверх

23 апреля 2016

Кошт ф'ючарса на нафту маркі WTI на чэрвень павялічыўся амаль да 44 долары за барэль, сорту "Брэнт узрос да 45 долараў. Росту кошту чорнага золата паспрыяла заява кіраўніка АПЕК Абдулы эль-Бадры аб гатоўнасці аднавіць перамовы аб замарозцы здабычы сыравіны на сустрэчы нафтаздабываючых краін у чэрвені. Нагадаем, сустрэча ў Досе 17 красавіка не прынесла канкрэтных вынікаў. Аднак, на думку аналітыкаў, паклала пачатак працэсу перамоў паміж членамі АПЕК і іншымі нафтаздабываючымі краінамі. Да таго ж, перамовы прадэманстравалі найбуйнейшым нафтавым дзяржавам, што сітуацыя на рынку патрабуе перамен. У цэлым настроі трэйдараў на рынках сыравінных актываў на гэтым тыдні прыкметна палепшыліся, фундатары зноў гатовыя ўкладваць грошы на гэтых рынках, што спрыяе росту цэн.